|
![]() |
![]() |
|
Агульная гісторыя Роднай Веры.Унікальная форма Роднае Веры беларускага абшару склалася ў 7-8 стагоддзях, калі мігруючыя славянскія плямёны, замацаваўшыся на беларускіх землях, увабралі ў свае традыцыі пэўныя змястовыя асаблівасці Роднае Веры ранейшага балцкага насельніцтва гэтых тэрыторыяў. Уласна кажучы, працэс зліцця светапоглядаў двух супэрэтнасаў зусім увадно заняў даволі шмат часу (вастравы чыста балцкага насельніцтва захоўваліся на тэрыторыі Беларусі да ХVI ст.), але менавіта ў пазначаным часе ажыццявіўся пачатак тэндэнцыі, якая надалей вызначыць будучыню нашага народу. Першымі з славянаў засяліліся на тэр. Беларусі крывічы (паўночная Беларусь), потым дрыгавічы і радзімічы (цэнтральная і паўднёва-ўсходняя Беларусь адпаведна). Велізарная сетка капішчаў, шанаваных аб'ектаў Прыроды, а таксама ўласна назвы плямёнаў сведчаць, што гэтыя плямёны Беларусі мелі вельмі развіты светапогляд Роднае Веры, які меў найпершае жыццевызначальнае значэнне ў грамадзтве. У выніку на тэр. Беларусі склалася 4 славянскія і балцкія асяроддзі Роднай Веры: крывіцкае Падзьвінне, радзіміцкае Пасожжа, дрыгавіцкае Палессе. Чацьверты рэгіён - Панёманне - быў пакуль цалкам балцкім. Магчыма адзначыць, што ў тыя часы на Беларусі вельмі шанавалі Велеса: у Крывіччыне шмат святарных вазёраў з ягоным імем, у дрыгавічоў надта шанавалася святарная жывёла Велеса - бык ці тур, -- а ў радзімічаў той жа тур адбіты на шматлікіх упрыгожваннях. Таксама значна шанаваўся Пярун - знойдзена шмат пярунавых абярогаў таго часу: каменных канцовікаў стрэлаў ды сякерак. Першыя хмары хрысціянства з'явіліся на небакраі Роднае Веры Беларусі тады ж, калі й над уласна Руссю. У 988 годзе кіеўскі князь-хрысціўца Ўладзімір высылае войска ды епіскапаў на чале з сваім сынам Святаполкам на дрыгавіцкае Турава-Пінскае княства. Палеская зямля была залітая крывёю, а народу быў прышчэплены знішчальны чужынскі светапогляд. З гэтага часу старажытны Тураў стаўся адным з галоўных цэнтраў жыдахрысціянсай экспансыі, дзе была заснаваная першая на Беларусі епіскапская кафедра. У крывіцка-полацкія землі Ўладзімір сувацца ня вырашыўся, і, на шчасце, тая зямля ня спазнала крывавай хрысціянскай "дабрачыннасці". У Полаччыне хрысціяне дзейнічалі шляхам ідэялягічнага наступу. Як вядома, на працягу ўсяго сярэднявечча прыналежнасць да хрысціянскае рэлігіі значыла вялікую прэстыжнасць для дзяржавы ды ейных уладароў. Гэтак крывіцкі волхв-князь Усяслаў Чарадзей, каб адпавядаць статусу стольнага ўладара, збудаваў у Полацку Сафійскі збор, які ўжо меўся ў здаўна зхрысціянізаваных Ноўгарадзе і Кіеве - галоўных палітычных апанэнтах Полацкага княства ў тагачаснай Усходняй Эўропе. У свой чарод, хрысціянскія агэнты паўсюльна ўбівалі ў галовы крывіцкіх ўладаў няабходнасць сваёй прысутнасці ў краі ды пашырэння сеткі сваіх храмаў дзеля т. зв. "асветы" і "выратавання людзкіх душаў". Той выгляд хрысціянізацыі наўрад ці прынес царкве пажаданую гегемонію бяз трывалай падтрымкі ўладаў. Патрэбна было такое звыклае для хрысціянства іншаземнае ўварванне, якое адбылося ў выглядзе захопу Полацка войскамі кіеўскага князя Мсціслава ў 1128 годзе. Пяцёра полацкіх князёў былі накіраваныя "набірацца хрысціянства" наўпрост у Бізантыю З гэтага часу пачынаецца канчатковы заняпад Крывіччыны ад хрысціянскай пошасці. У будучыні яна станецца Белай Руссю - галоўным аплотам маскоўскай артадоксыі на нашай зямлі, але ўжо ніколі ня будзе адыгрываць тую станоўча лёсавызначальную ролю для крывічоў і ліцьвінаў, якою слаўная была ў мінуўшчыне. Надышоў час новых лідараў. Падчас усіх злачынных мерапрыемстваў кіеўскіх хрысціянаў амаль някранутым застаўся чацьверты цэнтар Роднае Веры - Панёманне. Колькі паходаў туды зрабіў Яраслаў "Мудры", заснаваўшы там памежную цьвержу Наваградак, аднак ягоныя нашчадкі ня здолелі кантраляваць гэты рэгіён, у выніку чаго Наваградак хука стаўся самастойным горадам. Увогуле ў паўночна-заходняй Беларусі ў ХІІ-ХІІІ стст. адбываліся значныя сацыяльныя змены. Па-першае, актывізаваліся дрыгавіцкія княствы, што ня былі закранутыя руска-хрысціянскай пошасцю - княствы Гарадзенскае, Ваўкавыскае, Слонімскае і княства з цэнтрам ва ўзгаданым Наваградку. Па-другое, славяне пачынаюць пранікаці на балцкія тэрыторыі Аўкштоты ды Нальшанаў. Гэта былі суседнія крывічы з Полаччыны, а таксама паморскае племя вільцаў-люцічаў, якое прыйшло да нас, ня жадаючы падначальвацца нямецка-хрысціянскім заваёўнікам. Апошнія заснавалі ў наваколлі гарады Вількамір, Вільню, а таксама новую супольнасць паміж вярхоўяў Нёмана і Вяллі - Лютву ці Літву. Найшчыльней Літва была звязаная з Наваградзкім княствам, і менавіта ад аб'яднання гэтых двух сілаў з сяр. ХІІІ ст. пачала тварыцца магутная дзяржава нашых продкаў - Вялікае Княства Літоўскае. Дарэчы, заходнія славяне пакінулі значны след і ў Роднай Веры нашага народу. Заходнеславянскага Светавіта ўзгадвалі на Беларусі нават у ХХ стагоддзі, а вёска з назваю іншага заходнеславянскага боства - Радагошч - дагэтуль знаходзіцца каля Наваградку. Першыя стагоддзі Вялікага Княства, дзе назапасіліся ўсе някранутыя хрысціянскім мечам сілы Эўропы, сталіся сапраўдным росквітам Роднай Веры. Уладары Вляікага Княства Міндоўг, Трайдзень, Віцень, Гедымін, Альгерд з вялікаю пашанай ставіліся да Веры Продкаў, па ўсёй краіне будаваліся бажніцы, квітнелі святарныя гаі, тварыліся абрады. Але ўжо ў тыя часы была бачная нябяспека, якая ішла з суседніх хрысціянскіх дзяржаваў. Няспынна засылаліся ў нашыя землі рознага кшталту "місыянэры" з просьбамі ды пагрозамі аб хрышчэнні. Вось як годна адказваў на такія "прапановы" вялікакняскі ўладар Гедымін (памёр у 1341 годзе): "Што вы мне кажаце аб хрысціянах? Дзе болей нясправядлівасці, зла, гвалту, злахітрасці і хцівасці, як ня сярод хрысціянаў і асабліва сярод тых, якія выдаюць сябе за манахаў? Няма зла, якога б яны ня здзейснілі... З тых часоў, як з'явіліся тут гэтыя хрысціяне, яны ніколі ня выконвалі таго, што абяцалі ў сваіх клятвах". І князі пацьвярджалі словы справаю: Родная Вера была кіруючай у дзяржаве. У 1265 годзе, амаль праз стагоддзе пасля падзення апошняй раднаверчай бажніцы Эўропы Арконы, нядалёка ад будучай сталіцы Княства Вільні быў заснаваны новы храм, названы імем заснавальніка - Святарога. Служэннем у храме праславіўся вялікі святар Роднае Веры Крыве-Крывайта. Перад храмам знаходзілася вялікая вежа, з якой ён абвяшчаў сваю волю. Дарэчы, акрамя храму Святарога ў Вільні знаходзілася яшчэ 5 раднаверчых бажніцаў! Цёмныя стагоддзі насталі для Роднай Веры пры князю Альгердзе (княжыў з 1341 па 1377 гг.). Уласна ён яшчэ трымаўся Роднай Веры, але як далей ішло жыццё, тым болей ён паддаваўся на ціск, што ішоў з артадаксальных земляў Цьвершчыны ды Маскоўшчыны. Апошнія ўжо трывала застасавалі хрысціянства ў парабаванай Крывіччыне і зараз імкнуліся ў новы цэнтар дзяржавы. Альгерд яшчэ пры жыцці свайго бацькі Гедыміна быў віцебскім князем, дзе быў вымушаны ажаніцца з мясцовай хрысцінкай Марыяй. Калі вялікакняская сям'я пераехала ў стольную Вільню, Марыя перавезла з сабою вялікі шэраг хрысціянскіх служкаў, якія няадкладна пачалі сваю шкодную справу, апаганьваючы капішчы (было разбуранае капішча ў Вышнім замку) і падманам пераводзячы ў артадоксыю жыхароў Вільні. Пасля смерці Марыі раднаверы дамагліся, каб здраднікі з княскага палацу з марыевага акружэння былі пасаджаныя прынамсі пад хатні арышт. Але хрысціяне нават адтуль вялі сваю шкодную прапаганду і нарэшце, калі яны ўжо дасталі ўсіх, тры найбольш актыўныя здраднкі-хрысціяне былі павешаныя. Князь Альгерд у гэты час ужо паспеў ажаніцца ў другі раз - ізноў на артадаксальнай княжне, цьверскай Улляне. Ідучы ў яе на падводах, Альгерд даволіў высекчы ў Вільні святарны гай і надалей праводзіў акцыі застрашэння раднавераў, "каб маючы такі прыклад ніхто хрысціянам ніякай шкоды ня чыніў". Але вагонь у храме Святарога яшчэ гарэў... Пасля смерці Альгерда на трон Вялікага Княства прэтэндавалі зацяты прыхільнік Роднай Веры, брат Альгерда Кейстут і сын Альгерда Ягайла. Паважаючы братаву волю, Кейстут прызнаў Вялікім Князем Ягайлу. Апошні як асоба вызначаўся выключнай зайздроснасцю, злахітрасцю і падлаватасцю. Ня дзіва, што ў хуткім часе ён стаў упартым хрысціянскім фанатыкам. Нягледзячы на валоданне тронам, Ягайла ў сваёй сквапнаці да абсалютнай улады марыў знішчыць усіх, хто перашкаджаў ягонаму аўтарытэту, у прыватнасці, паважанага народам князя-раднавера Кейстута. Дзеля гэтай мэты Ягайла ўступіў у змову ледзь ня з усімі ворагамі Княства: з палякамі, з крыжакамі і нават з татарамі. Змоўніцкая перапіска была выкрыта Кейстутам, і здраднік быў адсунуты ад вялікакняскага трону. Але Ягайла ня супакоіўся і з дапамогай іншаземцаў узняў супраць Кейстута паўстанне. Падчас мірных пермоваў паміж бакамі Кейстут і ягоны сын Вітаўт былі вераломна схопленыя людзьмі Ягайлы. Свайго дзядзьку Ягайла загадаў адвезці ў Крэва, дзе на пятыя содні яго замардавалі ягайлавы каморнікі. Галоўная перашкода гегемоніі Ягайлы была перадолена, цяпер настаў чарод выконваць абяцанкі іншаземным памочнікам, галоўны з якіх быў - хрысціянізацыя краіны. У 1385 г. у Крэве, на крыві свайго дзядзькі, Ягайла заключае асабістую вунію з каталіцкай Польшчай і бярэ шлюб з польскай каралеўнай Ядзьвігай. З гэтай нагоды ў хрысціянскім свеце Польшчу пачалі папракаць "змовай з паганцамі", але Ягайла ўсім вырашыў даказаць, што ён самы запраўдны хрысціянін. У кастрычніку 1386 г. Ягайла разам з Ядзьвігай выправіўся на Літву ў "апостальскую місыю". На вазах везлі розныя тавары, каб гэткім хабарам зрабіць раднавераў больш згаворлівымі ў прыняцці каталіцтва. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў соймавую пастанову сумесна з сваімі паплечнікамі, дзе загадваў: "Усіх прыродных ліцьвінаў, абодвух палоў і ўсякага чыну, ды веры каталіцкай і да паслужніцтва святой рымскай царквы далучыць і нават падняволіць..." І вось нарэшце Ягайла загадвае заліць галоўны сымбаль Роднай Веры на Літве - нязгаснае вогнішча ў храме Святарога. Гэта значыла падзенне Роднай Веры ў якасці дзяржаўна-шляхецкай у Вялікім Княстве Літоўскім. Праз некалькі дзён ліцьвінаў так-сяк пазнаёмілі з асновамі хрысціянства і пачалі хрысціць. Раднавераў падзялілі на мужчынаў і жанчынаў, кожны натоўп акрапляўся святой вадою ды атрымліваў адное на ўсіх "святое" імя... Хрост Ягайлы ня закрануў Цэнтральнай Літвы (гэта тое ж самае, што сучасная цэнтральная Беларусь). Гэтая мясцовасць была звернута да хрысціянства ў 1405 годзе артадоксамі з калянізаванага яшчэ раўнаапостальным Уладзімірам Турава. Такім чынам падзеі 1386-1405 гадоў былі падзеннем апошняй у Эўропе раднаверчай дзяржавы. І гэтаю дзяржавай была нашая Літва-Беларусь. Аднак хрысціянізацыі ды далейшаму акаталічванню, а дзе-нідзе артадаксалізацыі, паддаваліся ў асноўным князі ды шяхта, а Родная Вера працягвала жыць у ейных адзіных цяперашніх носьбітах - сялянах. Канешне, наканаванасць на існаванне ў гэтым ніжэйшым асяродку пачаткова вызначыла пэўную прымітывізацыю й дэградацыю Роднай Веры, але гэта быў адзіны ў тых умовах шлях жыцця. Тым болей, што пасля павярхнёвай хрысціянізацыі людзі працягвалі шанаваць Прыродныя святарныя месцы, дзе-нідзе нават існавалі капішчы. Нават Крыве-Крывайта пасля разбурэння храму Святарога працягваў сваю дзейнасць за межамі Вільні аж да сваёй смерці ў 1414 годзе. Важным этапам у захаванні Роднай Веры і ўвогуле ліцьвінскага народу сталася стварэнне ў 1569 годзе вуніяцкай царквы. Пачаткова яна стваралася пры ўдзеле рымскага Папы для прасоўвання каталіцтва ў артадаксальныя рэгіёны Вялікага Княства, аднак ужо праз некалькі дзесяцігоддзяў царква цалкам выйшла з-пад рымскага кантролю. Аж да сваёй адмены ўладамі Расейскай імпэрыі вуніяцкая царква была месцам захавання рэшткаў родных традыцыяў беларускага сялянства як ад каталіцкай калёнізацыі, так і ад артадаксальнай русіфікацыі. Зразумела, што сутнасць у той царкве была тая ж разбуральная хрысціянская, аднак формы захоўвалі выключна нацыянальныя традыцыі. Гэтак, найперш вуніцкая царква вызначалася ліцьвінскаю (беларускаю) мовай, на якой вяліся набажэнствы; стыль пабудовы храмаў, унутранага ўпрыгожвання, выяваў святых быў такі ж, як у ранейшых традыцыях Роднай Веры; вуніяцкія малітоўнікі ды набажэнствы захоўвалі значныя дахрысціянскія элемэнты. Пасля захопу Вялікага Княства Расейскай імпэрыяй новыя ўлады былі вельмі ўражаныя нязначнай хрысціянізаванасцю "западнорусского крестьянства". Для расейскіх этнографаў тут была вялікая радасць, бо яны больш нідзе б ня знайшлі столькі "паданняў язычніцкай даўніны", а для царскіх уладаў была, наадварот, вялікая нязадаволенасць, бо нацыянальныя традыцыі ўяўлялі вялікую нябяспеку для карнага апарату. І вось, пачынаючы з 30-х гг. ХІХ ст. на Беларусь інтэнсыўна засылаюцца служкі расейскай артадоксыі. У 1839 г. забараняецца вуніяцкая царква, а разам з ёй знішчалі капішчы, што, як ня дзіўна, дагэтуль знаходзіліся ў розных кутках нашай зямлі. У 1905 годзе царскія чыноўнікі са здзіўленнем знайшлі капішча нават у Менску! Яно было няадкладна разбурана. Але акупанты ня здолелі гэтак знішчыць беларускі народ. У пач. ХХ ст. магутнаю хваляй узнялася нацыянальна-культурная беларускае адраджэнне, якое было няадрыўнае ад нацыянальных вобразаў Роднае Веры. Іх мы знаходзім у такіх выдатных дзеячах таго часу, як Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, Зміцер Жылуновіч і шмат іншых. Аднак мерапрыемствы расейскіх уладаў нанеслі вялікія страты агульнаму ўспрыманню Роднай Веры беларускімі сялянамі. У пач. ХХ ст. на Беларусі засталіся толькі асобныя чараўнікі-шаптуны, а ў старадаўніх абрадах засталася толькі забаўляльная функцыя. Здаецца, сытуацыя, асабліва на фоне іншых краінаў Эўропы, была ня вельмі благая. Але Беларусі за бальшавіцкім часам быў нанесены заключны знішчальны ўдар - калектывізацыя ды індустрыялізацыя. Дзясяткі тысячаў сялянаў былі пазбаўленыя Прыроднай сувязі з зямлёю, пазбаўленыя магчымасці працаваць у сваёй гаспадарцы і былі перададзеныя ў бязладныя калгасы. У кожны "сельсавет" былі засланыя бальшавіцкія агітатары, якія тлумачылі няабходнасць выхавання ў духу "пралетарскага матэрыялізму" і выкрывалі "буржуазны характар" народных святаў. Святарныя валуны падрываліся для атрымання будаўнічых матэрыялаў на раённыя "дамы культуры", а дрэвы Багоў выясякаліся на будаўніцтва камунальных лазняў. Індустрыялізацыя нянажэрна праглыала ажно цэлыя пушчы і кілямэтры балотаў, выцягвала вяскоўцаў у бязкультурныя гарады. У кожнага беларуса бальшавіцкая прапаганда ўбіла замест спрадвечных традыцыяў пралетарскае ідыёцтва з новай крывадушнай міталёгіяй аб "усенародным шчасці" ды "рэвалюцыйным вызваленні". Звыродніцкі бальшавізм патапіў беларускую вёску ў крыві ды алкаголі, зрабіўшы большую частку нашага насельніцтва бязроднымі маргіналамі, а завезены каляніяльны элемэнт пагардліва ўсміхаўся кожнаму, хто імкнуўся да тутэйшых традыцыяў: "Колхозник!" Нібыта ня самі яны ўтварылі ў нас гэты "колхоз"... З 1930х гг. беларускі народ за рэдкім выключэннем упарта пілаваў той сук, на якім сядзеў, будуючы камунізм і ўзгадваючы ў "партызанскіх песнях" бальшавіцкіх "освободителей". Так працягвалася да таго часу, пакуль ня надышлі 1990-ыя гады... Канец 1980-х - пачатак 1990-х гадоў у нашай краіне быў адзначаны абуджэннем вялікай цікавасці да сваёй гісторыі й культуры, якое ішло побач з палітычным развіццём, што мела сваёю мэтай нязалежнасць Беларусі. Пачалі ўзнікаць шматлікія нібыта "беларускія фальклёрныя" калектывы, якія, на жаль, насамрэч пераказвалі народную спадчыну зусім у "саўковым" тлумачэнні. Выатным прыкладам тут здольная быць суполка з назваю ў лепшых традыцыях застою: "Беларускі саюз фалькларыстаў". Гэтая арганізацыя (а на яе прыкладзе мы паказваем і іншыя падобныя згуртаванні) ня абцяжарвае сябе сур'ёзнымі мэтамі ўласна ўнутры сябе і, паводле словаў аднаго з аўтараў, "жадае зрабіць культуранае жыццё больш цікавым". З гэтаю забаўляльнай мэтай "фальклёрнікі" ладзяць свае выступы на такіх "традыцыйных" святах, як 9 траўня ці 3 ліпеня ("дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыцкіх захопнікаў") паміж шапікаў з кока-колай, а таксама прапануе ставіць імпрэзы па тэме "Традыцыйнае народнае свята" на ранішніках у дзіцячых садках. "Фальклёрнікі" ўспрымаюць за першакрыніцу здэградаваныя ды вычвараныя бальшавіцкім "пралеткультам" традыцыі, выразным элемэнтам якіх з'яўляюцца слынныя "чарка, шкварка ды бульбачка". Іх цяжка назваць творцамі ці ажраджэнцамі, бо яны, хутчэй, масава паразытуюць на традыцыях культуры, задавольваючы гэтак забаўляльныя патрэбы працоўных акраінаў. разам з тым нельга ня адзначыць, што пэўная частка даследчыкаў з таго ж "Беларускага саюзу фалькларыстаў" (напрыклад, Васіль Ліцьвінка) напісалі досыць карысныя працы аб каляндарна-абрадавых традыцыях ХІХ ст., у якіх магчыма знайсці апісанні адзначэнняў старадаўніх святаў у тыя часы. Штуршок цікавасці да традыцыяў продкаў дала праца акадэмічных дзяржаўных установаў. Гэта філёлягічны факультэт БДзУ, Інстыту Культуры і Пэдагагічны Унівэрсытэт. З філёлягаў, якія ў сваёй працы закраналі міталягічныя тэмы, трэба адзначыць Арсэна Ліса ды Алеся Нянадаўца. Першы даследуе пераважна каляндарна-абрадавыя традыцыі ХІХ ст., што набліжае яго да вышэйзгаданых фальклёрнікаў, аднак працы Ліса змяшчаюць у сабе спробы крыху большага за "агульначалавечае" пранікненне ў старадаўні светапогляд. Праўда, застаецца таямніцаю нацыянальнасць Арсэна Ліса. Ягонае імя ды знешні выгляд выклікаюць вялікія пытанні наконт прыналежнасці да беларускае нацыі. У адрозненне ад яго Алесь Нянадавец такіх пытанняў ня выклікае. Гэты навуковец вядомы сваім грунтоўным разглядам міталёгіі Духаў беларускай зямлі - менавіта ён першы даследваў паданні аб Вадзяніках, Лясунах, чараўніках-ваўкалаках, святарных дрэвах. У апошнія гады Нянадавец заняўся рэканструкцыяй больш агульных постацяў Прыроды - г.зв. "вышэйшага пантэёну Багоў". На вялікі жаль, пры ўсіх станоўчых момантах ягонай працы, Нянадавец робіць яе дзеля "навуковых паперак". Але гэтае ўжо загана ўсёй навукі - выдаваць купу папяровых словаў ды чакаць, пакуль імі скарыстаецца хтосьці сапраўды дзейсны. Для рэальнага зацьвярджэння Роднай Веры ў грамадзтве навуковыя працы (і тут жа працы Нянадаўца) ня маюць вялікай карысці, ды й мэты такой яны, зразумела ня ставяць. Таксама патрэбна адзначыць, што А. Нянадавец стаіць на пазыцыях "прымітыўнага язычніка". Згодна з ёй, "чалавек ня ведаў, што насамрэч робіцца ў свеце і таму прымхліва ствараў сабе розных багоў". Ня ўсе даследчыкі такія пасыўныя ў сваёй працы. Некаторыя з іх актыўна прапагандуць "спалучэнне народных традыцыяў з сучаснасцю". Гэты дурнаваты канфармізм нагадвае ўпартыя спробы напіцца малака з салёнымі агуркамі, ня зважаючы на эфэкт такога "ўжывання". Асабліва гэтае бачна на прыкладзе вучонага з Пэдунівэрсытэту, які лічыць сябе ці ня галоўным аўтарытэтам ў галіне традыцыйнай культуры, -- Янкі Крука. У рамках "спалучэння традыцыі ды сучаснасці" гэты жартаўнік дае парады аб тым, як, напрыклад, магчыма "калядаваць" з шампанскім у шматпавярховых дамох, як лепей выкарыстаць ссечаную на "новы год" елачку, як напісаць з дапамогай "традыцыйнай магіі" курсавую працу і шмат іншай бязглуздзіцы, якой безліч. Акрамя таго, Крук інтэнсыўна спалучае квазы-традыцыі саўка (у сваіх кнігах ён дае шмат парадаў аб тым, як абсталяваць вяселле ў ЗАГСе паводле "народных звычаяў". Наколькі "звычаёвым" з'яўляецца ўласна ЗАГС, яму ў галаву ня прыходзіць), артадаксальнай царквы (Крук актыўны прыхільнік старадаўнасці пастоў) і, нарэшце, раднаверчай побытавай традыцыі. Такая ядраная сумесь знаходзіць шмат водгукаў сярод памяркоўнай, канфармісцкай часткі абывацеляў, якія ня жадаюць штосьці змяняць у сваім жыцці ды з радасцю ўспрымаюць паведамленні аб "спалучэнні з сучаснасцю". Але найбольш звар'яцелай з усіх "школаў традыцыі", заснаваных унівэрсытэцкімі выкладчыкамі, з'яўляецца суполка пад кіраўніцтвам супрацоўніка таго ж Пэдунівэрсытэту Генадзя Адамовіча. Адная назва яе спалучае ў сабе "лепшыя дасягненні" русіфікацыі й масонства - "Орден "Славянский круг"". Здзіўляе прынамсі няпісьменная арыентацыя "Ордена" на выключную славяншчыну, якая нахабна супярэчыць славяна-балцкім традыцыям Беларусі, а таксама такая ж няпісьменная рускамоўнасць, з якой гэтыя эзатэрыкі яшчэ спадзяюцца пранікнуць у таямніцы нашае зямлі. Аднак пры ўважлівым разглядзе нават іхняя "славяністасць" рассыпаецца ў пыл. Гэтак адным з асноўных чальцоў ды спонсараў г. зв. "Славянского круга" з'яўляецца нейкі С.В. Левін - дырэктар "Цэнтару Навучальных Тэхналёгіяў "Белхардгруп". Прычым "Орден" нават назву гэтай сыёна-амэрыканскай установы здолеў разшыфраваць "па-славянску": "Белхардгрупп - доминирующее в названии; Центр - Мир Прави, Обучающих - Мир Яви, Технологий - Мир Нави". Камэнтары залішнія... Напачатку сваёй дзейнасці Г. Адамовіч казаў, нібыта "патаемныя веды" яму перадаў уласны дзед. Але раптам Адамовіч забыўся на дзеда, і высветлілася, што "студенты-заочники являлись (для Адамовіча - С.В.) своеобразным источником родовых знаний, которые они в виде контрольных работ передавали автору" (!). Акрамя студэнцтва актыўна дапамагала Адамовічу ў стварэнні "родавых ведаў" уласная паталёгічная фантазыя. Ледзь ня кожны месяц лёгкім росчыркам пяра ў "Ордене" ўзнікала новая "шматвяковая і традыцыйная" псэўдабеларуская гімнастыка ці баявая тэхніка. Відаць, ад гэтай самай тэхнікі Адамовіч разтаўсцеў так, што з цяжкасцю ўлазіць нават у сваю унівэрсытэцкую кафэдру. Нягледзячы на тое, што напачатку існавання "Орден" маніфэставаў кантакты "только с лицами славянской национальности", Адамовіч паступова перайшоў на "агульначалавечую" стратэгію. Гэтак на сайце "Славянского круга" ў кнізе водгукаў красуецца запіс нейкай Элы Міхайлаўны Рубінштэйн, якую Адамовіч паспяхова вылечыў ад хваробы пячонкі. Найкарацей падсумоўваючы, магчыма сказаць, што гэты "Орден" - аналяг брыдотнай сэкты, што нядарэчна выкарыстоўвае ў дзейнасці ўрыўкавыя гістарычныя звесткі, перакручаныя ды збольшага прыдуманыя стылістычныя элемэнты, якія камуфлююцца пад Родную Веру. Таксама магчыма адзначыць іхнюю расейскамоўнасць ды падазроную сувязь з жыдоўствам. Акрамя апэляцыяў да наяўнага славянства, некаторыя беларускія арганізацыі напачатку 1990-х вырашылі стварыць уяўленне аб таямнічых старажытных цывілізацыях Беларусі. Тут вызначаецца дзейнасць выдавецка-даследчага цэнтару "Крыўя", адной з галоўных постацяў якога быў даследчык старажытнай культуры Тодар Кашкурэвіч. Крыўяй была справяліва названая беларускімі нацыянальнымі дзеячамі сяр. ХХ ст. полацкая дзяржава ІХ-ХІІ стст., а вось аднайменны цэнтар лічыў, што намаганнямі пэўных "пасвечаных ахоўнікаў" яна абавязкова адродзіца ў будучыні. Асноўным сродкам для гэтага даследчыкі "Крыўі" лічылі ўсё тую ж банальную папяровую працу, вынікі якой яны друкавалі ў аднайменным часопісе. Там "крыўцы" імкнуліся бязпаспяхова зрабіць прывязку беларускай культуры да балцкіх этнакультурных рэгіёнаў (што цалкам магчыма, калі адмыслова ня зважаць на звесткі аб славянах), правесці паралелі паміж вэдычнай і беларускай міталёгіяй (у выніку чаго птушка Воран з беларускіх песняў нячакана сталася аналягам індыйскага Варуны), вывесці паходжанне Свастыкі ад прыладаў для запальвання вагню, што захаваліся ў абарыгэнаў Аўстраліі ды Акіяніі. Найбольшай хваравітасцю вызначаўся, вядома, уласна Тодар Кашкурэвіч. У сваіх няшматлікіх выступах у СМІ ён імкнуўся давесці, што на тэрыторыі Беларусі (ці Крыўі) знаходзілася старажытная Гіпэрбарэя, а святарны арыйскі востраў Туле ляжаў дзесьці паблізу ад упадання Нёмана ў Балтыйскае мора. Таксама на падставе распаўсюджанасці на тэрыторыі Беларусі геаграфічных аб'ектаў з назваю "Залатая горка", Кашкурэвічам быў высунуты тэзыс аб тым, што ў старажытнасці замест цяперашніх "горак" тут знаходзілася лягендарная вэдычная гара Меру. Як ня дзіўна, але побач з такімі "высокімі" трактоўкамі геаграфіі Кашкурэвіч сцьвярджаў, што старадаўнія беларускія арнамэнты з'явіліся ня іначай, як ад замалёвак выгляду неба, які ўтвараецца пры сузіранні яго праз густое галлё дрэваў... Карацей кажучы, марнатраўныя ды блытаныя тлумачэнні цэнтару "Крыўя" ня знайшлі ў Беларусі вялікую колькасцю прыхільнікаў, ды ўвогуле такая праца хутка надакучыла большасці іхніх даследчыкаў. Дзейнасць "Крыўі" была фактычна спыненая. Тодар Кашкурэвіч зараз займаецца мастацкаю працай і час ад часу збірае сваіх прыхільнікаў з ліку студэнцтва, каб правесці з імі абрад у якім-небудзь месцы, якое ён лічыць чарговай "залатой горкай". Там ён акампануе моладзі на дудзе, і гэтае ягонае мастэрства (а Кашкурэвіч бадай што найлепшы дудар на Беларусі) - адзінае, што магчыма лічыць у Кашкурэвіча няаспрэчна выдатным. Напрыканцы 1990-х гадоў у раднаверчым руху з'явілася яшчэ адная цікавая постаць - эколяг з гораду Кобрын Уладзімір Сацэвіч. Дагэтуль ён займаўся тым, што вывучаў экалягічныя наступствы чарнобыльскай аварыі для насельніцтва (зараз, дарэчы, ён таксама ня пакінуў гэтую працу). Для Роднай Веры Сацэвіч выбраў выключна расейскія, закамуфляваныя пад "славянскія", ейныя трактоўкі, хаця нават іх ён выкарыстоўвае зусім нячаста. У асноўным дзейнасць Сацэвіча заключаецца ў паездках на духоўную радзіму - у Расею - ці хаця б туды, дзе прысутнічаюць ейныя прадстаўнікі, дзе ён прасоўвае тлум аб "всеобщем единении славян" (Сацэвіч ня ведае нашай беларускай мовы) і нібыта ад асобы беларускіх раднавераў запэўнівае ў гатоўнасці "самого тесного единения с братской Россией". Урэшце халуйская стратэгія Сацэвіча прывяла да таго, што летась на сходзе імпэрскіх маскоўскіх нядабіткаў, якіх у свой час ня паспелі выдаліць з нашае краіны, што меў назву "Конгресс славянских патриотов", ён урачыста ўступіў у найбольш варожую ў адносінах да беларускай нацыі й дзяржавы расейскую раднаверчую арганізацыю "Союз Славянских Общин". Ніколі асабліва ня было чуваць, каб Сацэвіч ладзіў нейкія абрады і святы, працаваў на беларускай нацыянальнай глебе - для гэтага ў яго няма ані ведаў, ані самасвядомасці. Адзінае, што магчыма адзначыць: асоба Сацэвіча надта "раскручаная" ў Расеі, бо такая дэнацыяналізаваная марыянэтка ёсць вельмі выгаднаю пэўным пан-расейскім колам гэтай краіны. Такім чынам, дзейнасць "старэйшага пакалення" ня спарадзіла ў нашай краіне вялікага руху за адраджэнне Роднай Веры. На жаль, ня мела гэтая дзейнасць і сыстэматызавана-практычнага характару. Як далей, так болей станавілася зразумелым, што будучыня Роднай Веры на Беларусі звязаная з маладым пакаленнем, да разгляду якога мы зараз і пераходзім. У нашай краіне заснавальнікам музычнага напрамку, які спалучаў сучасныя дасягненні і традыцыйную аснову, з'яўляецца гурт "Песняры", росквіт якога прыйшоўся на 1970-ыя гады. Творчасць "Песняроў" ляжала перш за ўсё ў музычнай плыні фолк-року, а тэкставая частка ўяўляла сабою перапеўкі сялянскіх песняў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. Найпершае значэнне "Песняроў" было ў тым, што яны здолелі паказаць актуальнасць ды няабходнасць беларускіх песняў ды ўвогуле беларускай мовы, якую ў тыя часы амаль цалкам знішчыў "дружественный великий и могучий". Дзякуючы "Песнярам" беларускую песню і беларусаў пачалі ўважаць за самастойны творчы народ як у СССР, так і за ягонымі межамі. Самасвядомасць беларускіх слухачоў таксама значна ўзвысілася ад усведамлення прысутнасці ва ўласнай спадчыне песняў, якія магчыма было так выконваць. Аднак у хуткім часе напачатку 1980-х гг. маскоўскія чыноўнікі, вельмі заклапочаныя нацыянальным ухілам "Песняроў", прымусілі тых спяваць рускамоўныя песні аб Беларусі, напісаныя вядомымі бальшавіцкімі агітатарамі Пахмутавай і Дабранрававым. Так гурт, які ствараў музыку на аснове спалучэння нацыянальных мэлёдыяў з перадавымі дасягненнямі таго часу (The Beatles, Pink Floid, Deep Purple) стаўся простым кампанэнтам савецкага "маскульту" з ягоным дурнаватым "палеска-партызанскім" уяўленнем аб Беларусі. Трэба яшчэ адзначыць, што нават у часы свайго росквіту ў 1970-ыя гг. "Песняры" выконвалі толькі сацыяльна-побытавыя песні, якія да таго ж ня сягалі межамі стварння за азначанае ХІХ стагоддзе. Гэта быў першы крок у мінулае і, адначасова, наперад. Наступным этапам, калі музыкі пачалі актыўна працаваць на абуджэнне нацыянальнай свядомасці і набылі пэўную колькасць прыхільнікаў, быў канец 1980-х гг., калі нашая краіна ішла да сваёй нязалежнасці. Сымалем беларускасці ў творчасці была найперш мова і дзе-нідзе элемэнты традыцыйнай музыкі (вядомыя гурты таго часу: "Бонда", "Мясцовы Час", "Уліс", "Мроя"). Старажытнае мінулае Беларусі апявалі ў творчасці такія гурты, як фолк-рокавы "Камэлёт" і першы мэталёвы беларускі гурт "Дзіда". Родную Веру яны ў асобным ня закраналі, узгадваючы у тэкстах пераважна гістарычныя падзеі часоў Вялікага Княства Літоўскага. Творчасць гэтых гуртоў люстравала агульналюдзкую цікаваць пэўнай часткі беларусаў да гісторыі сярэднявечча. Гуртом, які спарадзіў сапраўдную раднаверчую рэвалюцыю сярод беларускае моладзі, стаўся гомельскі "Gods Tower" ("Вежа Багоў" па-беларуску). Музыкі сабраліся разам у 1989 годзе пад іншаю назвай і сталі граць хэві-трэш мэтал, які ня вызначаўся нейкімі нацыянальнымі асаблівасцямі, але ў 1993 было вырашана радыкальна звярнуць на ўвагу старадаўнюю спадчыну Роднай Веры. Гэты было якраз тым, што ўрэшце збудзіла голас крыві найбольш прагрэсыўнай часткі беларускай моладзі! Канцэрты "Gods Tower" збіралі сотні чалавекаў, якія пад чароўныя дудападобныя гукі гітарыста Аляксандара Уракава раскачваліся ў мэдытатыўным танцы. На вуліцах усё часцей магчыма было сустрэць людзёў, якія апраналі на сябе старадаўнія родныя абярогі-сымбалі, што паўсюльна выкарыстоўвалі ў аздабленні сваіх альбомаў "Gods Tower" (дарэчы, аздабленне рабіў таленавіты мастак-раднавер Зміцер Траяновіч). Ведаць Родных Багоў, дахрысціянскую гісторыю сваіх продкаў сталася паважным для кожнага аматара музыкі гурта, якім у адным толькі Гомелі быў ці ня кожны трэці малады чалавек. Некаторыя асобы нават намагаліся здзяйсняць раднаверчыя абрады, выкарыстоўваючы шчырыя, даступныя і дзейсныя тэксты "Gods Tower" (гэтак, на міні-альбоме "The Canticles" быў змешчаны заклён да сонечнага боства беларускіх балтаў Сотвара). Ужо і ня трэба казаць аб тым, колькі людзёў пад уплывам "Gods Tower" пачалі займацца ўласнай музычнай і паэтычнай творчасцю на аснове Роднае Веры, пранікаці ў таямніцы беларускай Прыроды, шукаць захаваныя звесткі аб Веры Продкаў. Бязумоўна, у "Gods Tower", як і ў кожнага першапраходцы, быў шэраг заганаў. Найперш, гэта змяшэнне розных родных традыцыяў (у іхніх тэкстах, апроч Сотвара, узгадваўся паўднёваславянскі Сімаргл, грэцкая Леда і інш.), празмернае ўжыванне алкаголю (якое ўрэшце прывяло да распаду гурта і смерці галоўнага кампазытара А. Уракава) і, самае галоўнае, амаль паўсюльная ангельскамоўнасць, сфармаваная пад уплывам заходніх музычных стандартаў. Аднак "Gods Tower" належыць і найвялікшая заслуга ў адраджэнні ды папулярызацыі на Беларусі вобразаў Роднае Веры. У 1996 годзе справу "Gods Tower" працягнулі гурты з больш вялікім ужо беларускамоўным складнікам у творчасці - "Znich" (Зьніч - назва святарнага пахавальнага вагню ў беларусаў-ліцьвінаў), "Oyhra" (Ойра - старадаўні ваярскі кліч), "Apraxia" (Апраксія - гэраіня старажытнарускіх былінаў). Гэтае спрыяла яшчэ большаму распаўсюджанню Роднай Веры сярод самых шырокіх масаў моладзі. У канцы 1990-х сымпатыі да Роднай Веры пачалі выказваць нават тыя творчыя калектывы, для якіх яна ня была асноваю творчасці. Гэтак, бадай што, самы папулярны на Беларусі пасля "Gods Tower" мэтал-гурт "Vicious Crusade" у 1999 годзе выпусціў альбом "The Unbroken" ("Нязламаны") дзе актыўна закраналася Вера Продкаў, а ў адной з песняў граў на дудзе ўзгаданы раней Тодар Кашкурэвіч. Таксама Кашкурэвіч граў на альбоме гурта "Aquamorta" "Заклік Крыві" ў песні "Крочым Поплеч", якая сталася сапраўдным гімнам беларускіх нацыяналістаў. Музыкі-раднаверы намагаліся выйсці ў творчасці за музычныя рамкі. Гэтак, лідар гурта "Znich" Алесь Таболіч пэўны час выдаваў часопіс "Сотвар", у якім закранаў розныя аспэкты беларускай Роднай Веры. Некаторыя ж намагаліся надаць форму арганізацыі вялікай масе стыхійных раднавераў-аматараў музыкі. Асабліва вызначаўся тут гурт "Apraxia", які быў, нягледзячы на выдатныя музычныя здольнасці, найменш асветленым у нацыянальным пытанні ды збольшага паразытаваў на расейскіх трактоўках Роднай Веры і гэткіх жа расейскіх чарнасоценных праявах антысэмітызму. Напачатку 2000-х "Apraxia" намагалася стварыць "патриотическую группировку "Армия Апраксии"", але, паводле словаў музыкаў, гэтая спроба ня спраўдзілася з-за арышту (відаць, як заўсёды, за вулічнае хуліганства) ейных лідараў. У 2003 годзе прыхільнікі "Apraxia" самастойна ствараюць суполку "Славянский патриотический блок", які існуе да сёняшняга дню і мае нейкія дзьве "группировки" ў Менску ды Наваполацку. Адразу ж бачна, што ўласна назвы гэтага "блока" ўлучаюць у сябе традыцыі вулічага skinhead-хуліганства, а таксама бачна, што гэтая арганізацыя ня надта глыбокая ў сваіх ведах ды арыентуецца на нязразумелую "паўсюльнаславяншчыну", што актыўна прасоўваеца ў нашую краіну з усходу. "Славянские патриоты" ладзяць нейкія святы, але як яны праходзяць, пачварна гэтае, як часцяком бывае ў такіх арганізацыях, ці не, сказаць нямагчыма, бо на свае мерапрыемствы яны запрашаюць пераважна знаёмых скінхэдаў, да якіх аўтар ня належыць. Такім чынам падзеі на музычнай сцэне 1990-х гг. спарадзілі цікавасць да раднаверчай культуры ў досыць вялікай колькасці людзёў. Музычныя аматары-раднаверы звычайна вельмі актыўныя, дзейсныя людзі, але часцяком да да гэтых станоўчых якасцяў далучаюцца вялікая няпісьменнаць, нявыхаванасць ды элемэнты рок-н-рольнага светапогляду a-la "піва, дзеўкі, рок-н-рол". Акрамя тых, хто пачаў адраджаць Родную Веру з-за музычных уплываў, вылучылася група тых, хто рабіў тое ж самае інтэлігенцкім шляхам. У асноўным гэта былі паслядоўнікі ранейузгаданых "спалучальнікаў з сучаснасцю", якія ўбачылі ў этнаграфічных кніжках новы спосаб баўлення вольнага часу. Час той быў вольны, зразумела, ад інтэнсыўных бібліятэкарскіх штудыяў "кніжак па этнаграфіі ды язычніцтве", ціхмяныя чытанні якіх, як правіла, падмяняюць "інтэлігентам" жывое веданне. Тыповы раднавер-кнігажэр - гэта мэлянхалічны хваравіты студэнт-зануда, які з дзяцінства адрынуў здаровы рух і весялосць навакольнага свету, ад якога ён (ці яна) хаваліся пад сваімі адзінымі сябрамі - кнігамі. Звычайна раднаверы-інтэлігенты маюць нязграбную знешнасць, паводзіны і набор комплексаў замест характару. Яны выкінутыя з аб'ектыўных працэсаў сучаснасці, таму імкнуцца да самарэалізацыі ў кабінэтах, дзе яны ствараюць свой светочак, дзе засяроджваюць такіх самых закамплексаваных людзёў. Ня маючы характарных ды фізычных выдатных якасцяў, свой светочак інтэлігенты бароняць цытаванкаю з кніжак, бяз якіх ужо ня бачаць сваё жыццё (дарэчы, у кніжачках яны арыентуюцца досыць добра - родная папяровая стыхія). Раднаверы-інтэлігенты могуць рабіць даследванні, малпуючы сваіх куміраў-навукоўцаў, ці рабіць этнаграфічныя экспэдыцыі - у любым выпадку ў іхніх асобах закладзены гэнэтычны жах перад існаваннем па-за межамі ўнівэрсытэтаў ці якой-небудзь іншай дзяржустановы. Час ад часу бывае, што інтэлігенты выбіраюцца на прыроду, каб, карыстаючыся сваёй "навуковай перапіскай", правесці паводле яе пэўны абрад, які вызначаеца амаль хрысціянскай стэрыльнасцю, дабрачынннасцю і карэктнасцю. Дарэчы, "абрад" паводле інтэлігентаў адзначаецца вялікай колькасцю народных песняў, якія спяваюць звычайна дурнаватыя, страшныя дзяўчыны (іншых там вельмі няшмат), якія жадаюць прадэманстраваць усё тое, што яны запісалі ў папярэдняй этнаграфічнай унівэрсытэцкай практыцы. У свой чарод пэўныя колы інтэлігенцыі імкнуліся самі выкарыстаць актыўны людзкі рэсурс музычных аматараў-раднавераў. Гэтым вызначалася (прынамсі, на раннім этапе свайго існавання) арганізацыя, заснаваная напачатку 2000-х гадоў, якая была названая Gega Ruch. Галоўнымі постацямі ў ёй былі два студэнты-жамойты - Алесь Мікус і Аляксей Дзерманіс (апошні, праўда, у залежнасці ад кан'юнктуры рабіўся Дзерманам ці Дзермантам). Разумеючы, што пяшчотнымі ручкамі інтэлігенцыі ім ня ўдасца дамагчыся вялікіх поспехаў, гэтыя людзі жадалі выкарытаць для ажыццяўлення сваіх мэтаў узгаданых музычных аматараў і ўдзельнікаў моладзевых апазыцыйных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі суполак, у прыватнасці, праамэрыканскага руху "Зубр". Спроба гэтая, аднак, правалілася, бо ўласна тыя мэты, што ствараў фэнтэзыйна-"навуковы" розум Мікуса і Дзерманіса, былі нярэальна бязглуздыя, якія добра ўпісваліся толькі ў віртуальныя паперы. Спачатку шмат шуму нарабіла выданне Гега Руху "Друвінгаў Светацям" ("друвінг" - гэтак такая дурная ды нязразумелая тытулятура, якую стварыў для сябе Мікус), якую намагаліся выдаць за патаемную крывіцкую мудрасць. Але потым высветлілася, што той "светацям" з'яўляецца літаральнай перадрукоўкай з зусім ня крывіцкіх, але нямецкіх крыніцаў ("Хрэстаматыя для нямецкай моладзі", 1938 г.), нязначна падпраўленай гегарухаўскай тэрміналёгіяй. Асабліва смяшыла падмена слова "фюрэр" на "друвінг" (чытай, Мікус), што, аднак, ня зрабіла з азначаных асобаў культу. На гэтым прыкладзе друкаваная мудрасць Гега Руху скончылася, і яны цалкам перайшлі на больш бяспечную працу на сваім сайце. Там яны з усёй віртуальнай смеласцю абвяшчалі "бяскампраміснае процістаянне" найперш, чамусьці, супраць любых праяваў славянскай этнічнасці на карысць этнічнасці балцкай. Каб стварыць адчуванне большай пагрозлівасці, гегарухаўцы і іх знаёмыя на форуме свайго сайту падпісваліся рознымі мянушкамі і нібыта ад асобы розных людзёў пісалі праклёны на адрэсу славянства. Каб лягчэй было такое рабіць, на сайце Гега Руху дэманстравалася мана нязразумелага паходжання, дзе наяўна паказвалася адсутнасць славянскай супольнасці ў гісторыі (гістарычны славянскі абшар займалі, паводле Гега Руху, вядома, балцкія плямёны), а на форуме было вырашана лічыць усе звесткі аб славянах прыдумкаю "расейскіх манголаў". Яшчэ адной досыць цікавай з'явай на сайце ёсць навіны, якія маюць наватворную пан-балцкую накіраванасць: Літва, Латвія і... Беларусь ідуць канфэдэрацыйным блёкам, а навіны з Расеі, Украіны і Польшчы, якія з'яўляюца паводле статусу роўна такімі ж, як і нашыя балцкія суседзі, бязапэляцыйна пазначаныя як "замежжа". Гэткай жа праяваю ілжывага крывадушша, якое суправаджае Гега Рух ва ўсёй іхняй дзейнасці, з'яўляюцца вельмі выбіральныя тэрытарыяльныя прэтэнзыі. Гэтак, сярод земляў, якія Гега Рух першачародна збіраецца "вяртаць да крўскага абшару", стаяць: Беласточчына, Чарнігаўшчына, Смаленшчына, заходняя ды цэнтральная Калужчына й іншыя землі славянскіх дзяржаваў. Аб пачатковым святарным цэнтары беларусаў-ліцьвінаў - горадзе Вільні, што быў падлаватай бальшавіцкай гульнёй у 1939 годзе аддадзены Жамойці, -- няма ані слова! Гаспадароў-суродзічаў, вядома ж, крыўдзіць нельга. Застаецца дадаць да поўнага адлюстравання гегарухаўскай крывадушнасці, што побач з усім яны, аказваецца, "ня заклікаюць да варожасці да ўсяго славянскага, у тым ліку і да нашых усходніх суседзяў". Такім чынам, Gega Ruch паўстае перад намі ў асобе чарговага віртуальнага агрэсара ў дачыненні да беларускіх земляў. Цікава тое, што для беларусаў больш звыклай з'яўляецца агрэсыя пан-славянскай (найперш прарасейскай) накіраванасці, а Gega Ruch вядзе наступ з іншага, балцкага боку. Зараз адзіным аяроддзем "балцкай рэканкісты" ёсць вышэйузгаданы сайт, які паступова пераходзіць у пасыўную стадыю існавання. Ужо даўно няактыўны форум, а з пастаянных аўтараў там, відаць, застаўся толькі Мікус. Апошні пакрысе вар'яцее ў адзіноце і паступова перакладае свой сайт на мёртвую прускую мову, рыхтуючыся, мабыць, да пераходу ў іншасвет да гэтага памерлага народу. Мода на Gega Ruch у Беларусі ўжо прайшла, але, на жаль, ня ў бок цікавасці да ўсяго беларускага. У апошнія часы сярод раднавераў моладзі з'явілася новая група, якую ўмоўна магчыма назваць "дзецьмі расейскі кніжак". Рэч у тым, што нядалёкі лукашэнкаўскі выдавецкі mainstream заняты зараз трактоўкай нацыянальнае гісторыі выключна з бальшавіцкага гледзішча і вычарпае натхненне пераважна ў хлусліва вытлумачаных падзеях апошняй "Вялікай Айчыннай" вайны. Грунтоўнай нацыянальнай раднаверчай думкі на Беларусі няма, што вымушае пэўную частку насельніцтва звяртацца да расейскіх аналягаў. Завадатарамі тут выступаюць уласна этнічныя расейцы, што былі завезеныя ў нашую краіну за бальшавіцкім часам. Катэгорыю "дзецяў расейскіх кніжак" вылучае: спажыванне прадукцыі выдавецкага дому "Русская правда" ды іншых расейскіх трактовак Роднай Веры, ўважанне за аўтарытэт расейскіх арганізацыяў імпэрскай накіраванасці ("Союз Славянских Общин", "Содружество "Славянское единство" і інш.), ксэнафобія з адначасовым успрыняццем Расеі як адзінага абаронцы ад "жыдоў" ды "агэнтаў захаду", славяна-рускі пафас (ранейазначаная паўсюльнаславянсшчына ў дачыненні да Беларусі, а дзе-нідзе апэляцыі да "Матушки-Руси") і шэраг іншых гэткіх жа смешных асаблівасцяў. Як прыклад магчыма падаць нейкую "языческую общину" з старажытнага гораду Наваполацку (хто ведае, той зразумее, што горад быў збудаваны за савецкім часам і амаль цалкам заселены расейцамі), якая, ня паспеўшы нарадзіцца, дружна ўступіла ў "Союз Славянских Общин", прыляпіўшыся нарэшце да нэрвова жаданай Расеі-Матухны, дзе і прапала. Даці адзнаку гэтай катэгорыі няцяжка: дзеля ўласнага ж дабра ўсім удзельнікам "славяно-русских языческих общин" лепш за ўсё з'ехаць у тую краіну, якую яны старанна тут робяць. Кожнаму - сваё. Пэрспэктыўнай арганізацыяй новага, адрознага ад іншых кшталту, з'яўляеца Аб'яднанне Беларускіх Раднавераў. Паводле нацыянальнага пытання ў ім знойдзены рэчаісны "гістарычны кампраміс", які найбольш адпавядае праўдзе. Згодна пазыцыям АБР, беларускі (ліцьвінскі) народ увабраў у сябе роўныя славянскія і балтыйскія этнакультурныя часткі. У беларускай Роднай Веры побач існуюць і пераплятаюцца традыцыі як славянскага, так і балцкага метаэтнасаў, утвараючы собскую, унікальную прастору. Моваю Аб'яднання з'яўляецца ня пруская й ня "славяно-русская", але беларуская. Паводле задачаў АБР, яно займаецца вывучэннем, захаваннем, аднаўленнем і зацьвярджэннем сярод людзёў беларускага ладу, найперш звязанага са светапоглядам Роднай Веры. Карані АБР сягаюць у пачатак 2002 годду, калі дзьве актыўныя асобы - Славер Велет і Радзім - вырашылі паяднаць свае высілкі па вывучэнню, практыцы і прапагандзе Роднай Веры, што вылілася ў стварэнне адмысловага сайту, а потым і форуму "Голас новай Беларусі". Паступова вакол гуртаваліся паплечнікі, і на Каляды 2003\2004 году было вырашана стварыць уласную арганізацыю. На жаль, хутка з-за няжаднання займацца ў Аб'яднанні цяжкай і няўдзячнай працай, а таксама змены поглядаў на карысць "белага глёбалізму" арганізацыю пакінуў адзін з яе заснавальнікаў - Радзім. Зараз Главою АБР з'яўляецца Славер Велет, і пад ягоным кіраўніцтвам арганізацыя паступова набірае ўнутраную і міжнародную моц. Падсумоўваючы, трэба сказаць, што, нягледзячы на найглыбейшыя раднаверчыя карані і статус апошняй раднаверчай краіны Эўропы, сённяшняй Беларусі належыць прайсці яшчэ вельмі вялікі шлях дзеля больш-менш поўнага адраджэння Роднай Веры. Зараз нашая краіна выглядае надта адсталаю ў параўнанні з суседзямі. Таму беларусам застаецца толькі працаваць дзеля лепшай будучыні ды змагацца з тымі, хто ўпарта намагаецца перакруціць наш нацыянальны жыццёвы шлях у бездань вымірання. Славер Велет
Головна · Віровідання · Обрядодіяння · Волхвування · Святилища · Образи · Пісні · Світогляд · Дослідження · Літопис · Світлини · Форум · Слов'янська спільність · Посилання · Наші банери · Контакти |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
2003-2007. Родове Вогнище Рідної Православної Віри | ![]() |
