|
![]() |
![]() |
|
Усеславянскае Веча Раднавераў. Крок першы.15 студзеня 7513 г. у стольным горадзе Кіеве адбылася 1-ая Міжнародная навукова-пракычная канфэрэнцыя "Родная Вера - духоўная сутнасць славянаў". У яе дзейнасці ўзялі ўдзел 38 дакладчыкаў і 120 удзельнікаў. Сваім прывітаннем канфэрэнцыю адкрыў кандыдат гістарычных навукаў, вядомы ўсёй Славяншчыне прафэсар Ю. А. Шылаў. Ён адзначыў, што Родная Вера выйшла сёння на якасна вышэйшы ўзровень, але забывацца аб яе вытоках, якія праглядаюцца ў дзеячасе Адраджэння, у любым выпадку нельга. Паводле меркавання Юрыя Аляксеевіча, сутнасць нашай старадаўняй веры закладзена ў Праваслаўі, у ягонай нявычваранай артадоксыяй форме. Да ўдзельнікаў канфэрэнцыі звярнуўся доктар філёзоўскіх навукаў, намеснік інстытуту філзофіі імя Г. Скаварады НАН Украіны А. М. Калодны. Анатоль Мікалаевіч шчыра пажадаў поспехаў раднаверам на ніве іхняй нялёгкай працы, заклікаў да адзінства і талерантнасці, а таксама прапанаваў больш рэгулярна інфармаваць інстытут філёзофіі аб дзейнасці раднаверчых аб'яднанняў і грамадаў. Далей слова мелі прадстаўнікі раднаверчых і даследчых таварыстваў славянскіх краінаў. Язэп Мазола (Святаслаў), прадстаўнік славацкай грамады раднавераў (Пярунава Кола), звяртаючыся да ўсіх удзельнікаў, перадаў словы прывітання ад раднавераў Славакіі ды пажаданні плённай працы. Рэспубліку Сэрбію прадстаўляла даследчыца славянскай спадчыны - Аляксандра Аброўская, якая адзначыла ў сваім прывітанні няабходнасць глыбокага й аб'ектыўага вывучэння нашай дахрысціянскай гісторыі, адмовы ад навязаных нам мітаў ды вычварэнняў. Уладзімір Сацэвіч, прадстаўнік раднавераў Беларусі, звярнуў на ўвагу ўдзельнікаў складаную міжнародную сытуацыю й спробу сыёна-амэрыканскіх сілаў расцягнуць і зняважыць славянскія народы. Рускіх славянаў-раднавераў прадстаўляў Ігар Глоба (Усяслаў), які ў сваім выступе ўказаў на надзённую няабходнасць паглыблення духоўнага самаўдасканалення славянў, вяртанне да сваіх родавых каранёў, адраджэння спрадвечнай славянскай вэдычнай культуры. Пачаўшыся у 11 гадзінаў, Канфэрэнцыя скончылася ў 18.30, ды й тое толькі з-за просьбы адміністратараў канфэрэнц-залі. А тых, хто жадаў выступіць, яшчэ было досыць. Паводле вынікаў Канфэрэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў і спэцвыпуск часопісу "Родове Вогніще". Але самым галоўным вынікам, да рэалізацыі якога імкнулася Родавае Вогнішча Роднай Праваслаўнай Веры, над якім мы працавалі ўжо болей за год, -- гэта стварэнне міжнароднай каардынацыйнай структуры - Усеславянскага Веча Раднавераў (УВР). Мы выйшлі на першы, падрыхтоўчы, этап - славянскія раднаверы дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў у аргкамітэт па распрацоўцы Статуту. Ад Украіны дэлегаваны Раман Мікалаіў (Межымір, Родавае Вогнішча Роднай Праваслаўнай Веры), ад Славакіі - Язэп Мазола (Святаслаў, грамада "Пярунава Кола"), ад Сэрбіі - Аляксандра Аброўская (гурт даследчыкаў славянскіх старажытнасцяў "Свеўлад"), ад Расеі - Ігар Глоба (Усяслаў, Царква Праваслаўных Славянаў Старавераў). Перамовы аб стварэнні Усеславнскага Веча раднавераў вядуцца з прадстаўнікамі чэскіх раднавераў ад арганізацыі "Родна Віра", польскімі раднаверамі ад арганізацыі "Раджымій Кашчул Польскі" і балгарскімі раднаверамі ад арганізацыі "Родная Вяра". Аргкамітэт адкрыты для ўваходу прадстанікоў і іншых славянскіх раднаверчых арганізацыяў з названых краінаў. Адзінаю ўмовай удзелу ў стварэнні УВР з'яўляецца адсутнасць у светапогляднай ці ідэялягічнай сыстэме арганізацыяў элементаў шавінізму ці пагарды да любога з славянскіх народаў. Галоўную мэту стварэння УВР чальцы камітэту бачаць у няадкладнай няабходнасць аб'яднання раднавераў дзеля адстойвання нашых нацыянальных інтарэсаў, абароны культуры, звычаяў, адраджэння абрадаў. Былі выказаныя думкі аб мэтазгоднасці перакладу самых цікавых распрацовак і працаў славянскіх раднавераў на нашыя нацыянальныя мовы. Ня варта забывацца, што нагодаю да нашага аб'яднання быў таксама своеасаблівы інфармацыйны голад, які праз УВР мы будзем перадольваць. Каардынатар аргкамітэту
па стварэнні Усеславянскага Веча Раднавераў Межымір (Раман Мікалаіў). Головна · Віровідання · Обрядодіяння · Волхвування · Святилища · Образи · Пісні · Світогляд · Дослідження · Літопис · Світлини · Форум · Слов'янська спільність · Посилання · Наші банери · Контакти |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
2003-2007. Родове Вогнище Рідної Православної Віри | ![]() |
